Ты чуеш, брат, як на прадвесні Вятры, лёд крышучы, гудуць, Як на сваю радзіму з песняй Зноў птушкі з выраю лятуць. . Пагоні сілы баявыя, І вы рыхтуйцеся ў паход, Каб знішчыў путы векавыя Наш заняволены народ. . Глядзіце ў будучыню смела! Настаў доўгачаканы час, Пад сцягам бел-чырвона-белым Чакае перамога нас. . Няхай жа меч Пагоні ззяе! Гартуйма нашу еднасць, моц! Вядзі нас, Воля прасвятая, Да новай славы, новых сонц! . Максім Танк 13.11.1930 г.