Якуб Колас Пуста ў лузі. Толькі стогі Парыжеўшыя стаяць, Ды шпакі каля дарогі Целы дзень Гаразд крычаць. Грэчка зжата. Гола ў полі. Жыта звезена даўно. Толькі плаваюць на Волі Кучы хмар, як валакно. Дожджык сее беспрастанку; Вецер свішча так, як звер ... Колькі лужын каля ґанку! А гразі, гразі цяпер! Ссохлі травы, ўсё павяла. Слоць, плюхота, холад, цьма. Эх, хутчэй бы закрывала Зямлю чорную зіма! 14