Данчык Калыханка

danchyk-kalyhanka
Баю-баю, люлi-люлi
Гэта песенька матулi.
Закрывайце, дзеткi, вочы,
Добрай ночы, добрай ночы.
Спiць над лесам аблачынка,
Засынай, мая дзяўчынка,
Добрай ночы, добрай ночы,
Засынай, мой любы хлопчык.
Дзед Баюн не спачывае -
Калыханку дзеткам бае.
Засынайце, калi ласка,
Вам прыснiцца ўночы казка.
Спiць над лесам аблачынка,
Засынай, мая дзяўчынка,
Добрай ночы, добрай ночы,
Засынай, мой любы хлопчык.

73 Дек 2020 в 02:52
Автор:
Знакомства и общение 2025